У Вілейскім раёне працягваюцца фіксавацца выпадкі вандалізму. Зноў пад удар нелюдзяў патрапіў археалагічны помнік — гэтым разам пацярпелі сцебурацкія камяні.

Адзін з культавых камянёў зрушаны, а на яго месцы вырыта яма. Відавочна што гэта справа рук чорных капальнікаў.

Згодна з паданнем, сцебурацкія камяні — гэта скамянелы араты і ягоныя валы.

Камяні размяшчаюцца на лініі поўдзень‑поўнач і маюць выявы знакаў‑рун — крыжоў і рытонаў (рагоў). Гэта дазваляе казаць, што комплекс з'яўляецца даўнім святым месцам — капішчам і, верагодна, старажытнай абсерваторыяй.

vialejka.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0