Поп‑спявачка Мадонна хоча ўзяць сваiх дзяцей на экскурсiю ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Асвенцiм пасля свайго канцэрта ў Польшчы 15 жніўня.

Пра гэта пiша Thе Dаilу Mirrоr са спасылкай на крынiцу, блiзкую да зоркi.

Спявачка лiчыць, што гэтая паездка павiнна змянiць жыццё яе дзяцей — 12‑гадовай Лурдэс, 8‑гадовага Рокка, 4‑гадовай Мэрсi i 3‑гадовага Дэвiда. Паводле iнфармацыi крынiцы, Мадонна хоча, каб яе дзецi зразумелi, як iм пашчасцiла, i даведалiся аб памылках, дапушчаных чалавецтвам у мiнулым.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0