Выйшаў новы «ARCHE». №6 за 2009 год цалкам прысвечаны Чэхіі.
Друкуюцца тэксты Лудзека Навары, Ёзэфа Брожа, Карла Долейшага, Ангелы Рогнер, Яны Гарватавай, вершы Марыі Шцястнай, Паўлы Шуранскай, нататкі Макса Шчура ды шмат іншага.
Аснову нумару складае якасная літаратура: друкуюцца аповесці, апавяданні, вершы эсэ. Яшчэ палову выпуску займае сацыяльны і палітычны аналіз. Гаворка ідзе як пра тонкасці палітычнага працэсу пры пераходзе да дэмакратыі, так і пра спецыфічныя праблемы, цікавыя інтэлектуальнаму чытачу. Ёсць артыкул пра «цыганскую праблему» і гутарка пра ўплыў краявіду на чалавечую душу.
Нумар уклаў і прадмову да яго напісаў найлепшы беларускі перакладчык-багеміст Сяргей Сматрычэнка.