Кіеўскія фотарэпарцёры зафіксавалі на руцэ патрыярха маскоўскага Кірылы, падчас літургіі на Уладзімірскай горцы, гадзіннік маркі Breguet коштам ад 28 да 36 тысяч еўра.

У патрыярха — класічная мадэль Breguet: корпус зроблены з белага золата, раменьчык — са скуры кракадзіла, механізм аўтаматычны, ёсць будзільнік.

Пікантнасць у тым, што разынкай візіту патрыярха ва Ўкраіну стала пропаведзь супраць спажывецтва. Ён назваў яго вялікай пагрозай чалавецтву, прычым вывеў яго карані з Захаду.
«Калі ўсё грамадства ўстане на дарогу нястрымнага спажывання, дык зямля наша гэтага не вытрывае. Калі ўсе будуць спажываць, як ЗША, рэсурсаў Зямлі хопіць толькі на 40—45 гадоў, — казаў ён. — Бог проста не даў нам такіх рэсурсаў. Таму вельмі важна навучыцца хрысціянскай аскезе — перамозе над сваімі захапленнямі, інстынктамі… »
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?