Гурт стане хэдлайнерам фестывалю UltraMusicFestival, што пройдзе 5 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе рэкламна-канцэртнае агенцтва «Ультра Звук», якое і ладзіць канцэрт.

UltraMusicFestival адбудзецца ў фармаце «вольнае паветра» (оўпэн-эйр) на мінскім стадыёне «Дынама» 5 кастрычніка (з 17 да 22 гадзінаў).

Пакуль невядома, хто будзе выступаць, акрамя The Prodigy, якія прыедуць у Мінск у поўным складзе.

Паводле агенцтва «Ультра Звук» цэны на квіткі будуць ніжэйшыя за кошты на падобных фэстах у Еўропе.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?