Пазбегнуць падтапленняў пры залевах у Мінску не ўдасца, заявіў начальнік аддзела гарадской гаспадаркі Мінскага гарвыканкаму Сяргей Рэзкі. Ён узгадаў не толькі падзеі 24 ліпеня, але і падобны патоп 2004 года.

«У 2004 годзе пры выпадзенні 38 мм асадкаў было затоплена болей за 200 участкаў Мінска, а сёлета, пры тым, што выпала 56 мм асадкаў, было затоплена 77 участкаў.

Ліўневы калектар быў пабудаваны ў 60‑х гадах і разлічаны на прыём 28 мм ападкаў за суткі.

Што тычыцца стратаў, якія панеслі крамы, патоп 24 ліпеня паказаў, хто быў гатовы, а хто не. Там, дзе гаспадары загадзя прынялі меры, закупілі спецыяльнае абсталяванне і мяшкі з пяском – абышліся мінімальнымі затратамі. А там, дзе спадзяваліся на «авось» – там і затапіла.

Ёсць месцы, вызначаныя рэльефам гораду, у якіх падтапляць можа, і акрамя адкачкі вады, нічога не паробіш. Адзіным выйсцем было б цалкам рэканструяваць вуліцы, падымаць іх на некалькі метраў», — мяркуе спецыяліст.

Ужо спраектаваны новы калектар «Цэнтр». Прыблізны тэрмін, калі скончыцца яго будаўніцтва, — 2013‑2014 год. Толькі пасля яго ўвядзення ў дзеянне падтапленняў стане меней.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?