M’Anzhura. West Records, 2006.

А па прафэсіі ён юрыст.

Дзіўны пульхнаваты чалавек няпэўнага ўзросту, які пазірае з вокладкі дыску, – і ёсьць новая айчынная поп-зорка Манжура, праўнік па прафэсіі. Немудрагелісты «тымц-тымц» (часам зроблены па-людзку) з рыфмоўкамі «слова – слеза», «губах – руках», сьпеты голасам пасталелага Юр’я Шатунова. Невядома, для каго і навошта зьявіўся на сьвет гэты прадукт, але падзякаваць Манжуры можна хаця б за тое, што ён уключыў у альбом толькі 7 песень – недаальбом ці перасамотнік такі выйшаў. Для айчыннага FM гэта ў пэўнай ступені знаходка. Слаба верыцца ў магчымасьць раскруткі гэтага дыска, але саладжавы галасок сьпевака можа крануць душу дзяўчонак, якія будуць заганяць гэтыя песенькі ў свой Winamp між Стасам П’ехам і Данкам. На такую аўдыторыю і скіраваны погляд артыста, які так задуменна пазірае з розных бакоў вокладкі дыска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?