Каралеўскую кобру злавілі сталічныя выратавальнікі ў кватэры дома №17, што па 2-м завулку Баграціёна сталіцы.
Выратавальнікаў выклікала сястра гаспадыні кватэры, якая вярнулася з лецішча і пабачыла на падаконніку змяю. Рэптылія была каля паўтара метра даўжынёй, бронзавага колеру.
Выратавальнікі паклалі кобру ў скрыню і адвезлі ў мінскі заапарк, які днямі святкуе 25-годдзе.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на сёмым паверсе, таму можна зрабіць выснову, што змяя збегла з чыйгосьці хатняга тэрарыума.
0
0
0
0
0
0