Выправадзіла пенсіянерка знаёмую з хаты. Здарэнне адбылося ў в. Ліжэйкі Дзятлаўскага раёна.

У дом да 76‑гадовай пенсіянеркі зайшла знаёмая з суседняй вёскі. Як паведамляе прэс‑служба ГУУС Гродзенскага аблвыканкама, сумеснае распіццё алкаголю скончылася цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі, прычыненымі госці.

Паводле слоў старшага следчага Дзятлаўскага РАУСа прычына неапраўданай агрэсіі з боку гаспадыні пакуль невядомая.

Ніякія спіртныя напіткі не распіваліся і знаёмая сама справакавала канфлікт, адмовіўшыся пакідаць памяшканне, таму ёй самой прыйшлося выправаджваць яе сілай. Але заключэнне эксперта адмаўляе гэты факт: згодна з ім пацярпелай нанесена каля 10 удараў палкай і яшчэ столькі ж удараў кухонным нажом.

Паводле ч1 арт. 147 КК «наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» прадугледжвае абмежаванне свабоды ад 3 да 5 гадоў (у дадзеным выпадку яно не можа быць прызначанае падазраванай з‑за ўзроста) ці пазбаўленне свабоды на тэрмін ад 4 да 8 гадоў.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0