Субота, 22 ліпеня

«Лад», 10.15

«Шукайце жанчыну».

Расея (СССР), 1982, рэж. Ала Сурыкава.

Камэдыйны дэтэктыў.

Перад Новым годам нажом у сьпіну забіваюць кіраўніка юрыдычнай канторы (Сяргей Юрскі). Балбатлівая сакратарка вядзе сьледзтва...

Камэдыйны дыямэнт зь непераўзыдзенай Сафіко Чыўрэлі і Леанідам Кураўлёвым.

БТ, 14.30

«Маем рэчы».

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

Перадача прысьвечаная налібоцкаму шклу.

НТВ, 21.50

«Паварот».

ЗША, 1997, рэж. Олівэр Стоўн.

Карцёжнік Бобі, якому мафія адразае за пазыкі пальцы, трапляе ў маленькі гарадок. Машына зламалася, грошы згублены. Гандляр нерухомасьці прапануе герою забіць жонку, якой карціць выбрацца з абрыдлага гарадка.

Ролі выконваюць: Шон Пэн, Джэніфэр Лопэс, Нік Нолт.

БТ, 23.10

«Мой найлепшы палюбоўнік».

ЗША, 2005, рэж. Бэн Янгер.

Рамантычная камэдыя.

У 37-гадовую Рафі закахаўся 20-гадовы мастак. Рафі, занепакоеная такім падарункам лёсу, зьвяртаецца да псыхааналітыка Лізы. Доктарка раіць гераіні проста расслабіцца дый адчуць асалоду. Так усё й адбываецца... Але высьвятляецца, што Рафі круціць раман з сынам Лізы.

АНТ, 00.25

«Ненажэра».

Францыя, 2003, рэж. Т’еры Біністы.

Драма паводле коміксу Бэнаквіста і Фэрандэса.

Камісар Сэлена – суворы абаронца закону на вуліцах Марсэлю. Але ягоная слабасьць – абжорства. Да таго, расьсьледуючы забойства, Сэлена закахаўся ў Эльзу, якую падазрае ў злачынстве. Ён прапануе дзяўчыне згубіць доказы, калі яна будзе вячэраць зь ім... Ролі выконваюць: Эрык Кантана, Рашыда Бракні, Рышар Барынжэ.

Нядзеля, 23 ліпеня

БТ, 12.35

«Балада пра годнага рыцара Айвэнга».

Расея (СССР), 1983, рэж. Сяргей Тарасаў.

Савецкая экранізацыя слыннага твору. Каштоўнасьць фільму надае Ўладзімер Высоцкі – аўтар і выканаўца балядаў.

БТ, 22.10

«Містэр і місіс Сьміт».

ЗША, 2005, рэж. Даг Лайман.

Камэдыйны баявік.

Джон і Джэйн Сьміт стомлены сваім шлюбам. Каханьне аджывае, калі героі даведваюцца пра сапраўдныя прафэсіі адно аднаго. Джон і Джэйн – наёмныя забойцы, кожнаму замовілі супруга… Уздымае над будзённасьцю.

У галоўных ролях Брэд Піт і Анджэліна Джолі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?