5 жніўня супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Баранавіцкага ГАУСа ў мясцовай беспрацоўнай жыхаркі канфіскавалі 147 ювелірных вырабаў без прабірных клеймаў РБ вагой амаль 500 грамаў на агульную суму 60 мільёнаў рублёў.

Паводле аператыўнай інфармацыі залатыя вырабы падазраваная набывала ў Польшчы і Турцыі па 18‑20 даляраў ЗША за 1 грам, а рэалізоўвала па месцы жыхарства амаль ўдвая даражэй. Акрамя залатых вырабаў у яе таксама канфіскавалі грошы.

Следствам заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі (арт. 223 КК), праводзіцца расследаванне.

Паводле прэс‑службы МУС, летась аператыўнікамі ў прыбытак дзяржавы канфіскавана 9 кг золата, больш за 10 кг срэбра, заведзена 163 крымінальныя справы.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0