У Беларусі няма крымінальнага бязмежжа, масавых праяўленняў экстрэмізму і антыканстытуцыйных дзеянняў, нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці.

Гэты факт асабліва падкрэсліў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў пракуратуры.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ад якасці выканання пракуратурай сваіх функцый у многім залежаць законнасць і правапарадак у грамадстве, аўтарытэт улады, устойлівае і эфектыўнае развіццё дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што тая роля, якую пракуратура адыгрывае ў жыцці грамадства і дзяржавы, была і застаецца нязменнай: стаяць на варце закона і прававых асноў дзяржавы. Ён нагадаў, што ў краіне ніколі не сумняваліся ў неабходнасці існавання пракуратуры як такой, не ставілася пытанне аб абмежаванні яе наглядных паўнамоцтваў. Менавіта на пракуратуру ўскладзены такія адказныя функцыі, як нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, барацьба са злачыннасцю і карупцыяй, абарона правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў дзяржавы. «Фактычна, можна гаварыць, што пракуратуры паднаглядныя ўсе сферы грамадскага жыцця і дзяржаўнага кіравання», — сказаў ён.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявіў, што органы пракуратуры не павінны быць адасобленай структурай у дзяржаве, нейкай кастай, а павінны служыць дзяржаве і беларускаму народу. Да кантралюючых структур у дзяржаве прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні. «Таму што вам дадзена права кантраляваць, а кантралёр павінен быць сам на парадак вышэйшы ў сваёй маралі і ў свядомасці тых, каго ён кантралюе», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што пакуль пракуратура не ва ўсім адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца жыццём. Пра гэта сведчаць як факты, так і грамадская думка. «Дзейнічайце ў інтарэсах дзяржавы — вось што мне перш за ўсё патрэбна ад пракуратуры», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Тацяна Паляжай, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0