Прагноз надвор’я ў Беларусі на 7—9 жніўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 7 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па паўднёва‑ўсходняй палове краіны, днём у Гомельскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы. Магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, на поўдні да плюс 16°C, днём плюс 18—25°C.

Заўтра ў Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 20—22°C.

У наступныя двое сутак, 8 і 9 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, 9 жніўня па паўночным усходзе месцамі плюс 5—6°C, днём плюс 17—24°C.

У Мінску 8 жніўня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 19—21°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0