Колькасць насельніцтва Мінска ў першым паўгоддзі павялічылася на 12,7 тыс. чалавек і на 1 ліпеня склала 1841,8 тыс. чалавек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Рост колькасці насельніцтва сталіцы адбываўся за кошт міграцыйнага (11,3 тыс. чалавек) і натуральнага (1,4 тыс. чалавек) прыросту.

Колькасць насельніцтва ўзрасла ва ўсіх раёнах горада. Найбольшы рост адзначаны ў Маскоўскім (на 3,4 тыс. чалавек, або на 1,3 працэнта), Партызанскім (на 1,1 тыс. чалавек, або на 1,1 працэнта) і Савецкім (на 1,7 тыс. чалавек, або на 1 працэнт) раёнах.

Натуральны прырост насельніцтва за шэсць месяцаў у горадзе склаў 1432 чалавекі супраць 1008 за аналагічны перыяд мінулага года.

Назіраўся ён у шасці раёнах горада: Ленінскім, Маскоўскім, Кастрычніцкім, Першамайскім, Фрунзенскім і Цэнтральным. Натуральнае змяншэнне насельніцтва адбылося ў Заводскім, Партызанскім і Савецкім раёнах.

Аб дадатных змяненнях у дэмаграфічнай сітуацыі па‑ранейшаму сведчыць рост нараджальнасці. За студзень‑чэрвень у сталіцы нарадзілася 10,3 тыс. дзяцей — на 5,9 працэнта больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. Паказчык нараджальнасці ў разліку на 1 тыс. насельніцтва вырас адносна студзеня‑чэрвеня мінулага года на 4,6 працэнта. Рост колькасці немаўлят адзначаны ва ўсіх раёнах горада, акрамя Ленінскага і Маскоўскага.

За першае паўгоддзе колькасць памерлых узрасла на 1,7 працэнта і склала 8912 чалавек.

У разліку на 1 тыс. насельніцтва смяротнасць склала 9,8 праміле. Аднак гэта самы нізкі паказчык у параўнанні з іншымі рэгіёнамі рэспублікі. Зніжэнне колькасці памерлых адзначана ў Першамайскім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах. У астатніх раёнах гэты паказчык узрос.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0