Сёння ў швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне плей‑оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, куды пасля вылету з Лігі чэмпіёнаў трапіў барысаўскі БАТЭ.

Пачатак у 14:30 паводле мінскага часу.

Сёння пасля матчаў у адказ 3‑га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы канчаткова вызначыліся склад г.зв. «сеяных» і «нясеяных» камандаў, а таксама склад г.зв. кошыкаў.

БАТЭ трапіў у лік «нясеяных» і ў першы кошык.

Таму нашымі супернікамі могуць быць:
нямецкі «Вердэр» (Брэмен), англійскі «Эвертан» (Ліверпуль), галандскі «Херэнвен», «Дынама» Заграб (Харватыя) і баўгарскі «Літэкс» (Ловеч).

З «Вердэрам» у першай палове 1990-х двойчы гуляла мінскае «Дынама», у 1993 г. у 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў (1:1, 2:5), У 1995 г. у 1995 г. у 1/16 Кубк УЕФА (2:1, 0:5).

У мінулым сезоне «Вердэр» стартаваў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у групавым турніры з міланскім «Інтэрам», грэцкім «Панацінаікасам» і кіпрскім «Анортасісам», заняў трэцяе месца, трапіў у плей-оф Кубку УЕФА, дайшоў да фіналу, дзе прайграў у дадатковы час данецкаму «Шахцёру» (1:2).

У мінулым сезоне чэмпіянату бундэслігі брэменцы занялі 10-е месца.

З «Херэнвенам» у 1997 г. у Кубку Інтэртота ў групавым турніры гуляла «Дынама-93» (памятаеце такі (сімпатычны клуб?). Мінчукі выйгралі тады 1:0.

У мінулым сезоне чэмпіянату Галандыі Херэнвен заняў 5-е месца, а ў групавым турніры Лігі Еўропы заняў апошняе месца.

З англійскімі клубамі беларусы наагул не сустракаліся. «Эвертан» два гады запар займаў 5-е месца ў прэм'ер-лізе, адразу следам за клубамі «вялікай чацвёркі».

***

Матчы плей‑оф пройдуць 20 і 27 жніўня. Пераможца трапляе ў групавы турнір Лігі Еўропы, што прыйшла на змену Кубку УЕФА.

***

Усе крыўдзіцелі беларускіх клубаў выйшлі ў наступны этап Лігі Еўропы. Пра «Рому» мы ўжо згадвалі. Нарвежскі «Тромсё», які выбіў з еўракубкаў мінскае «Дынама», абыграў харвацкі «Славен» (2:1, 2:0), а данецкі «Металург», які выбіў МТЗ-РІПА, перайграў славенскі «Інтэрблок» (2:0, 3:0).

***

Сёння таксама пройдзе лёсаванне плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, дзе сваіх супернікаў дазнаюцца «Вентспілс» ды «Штутгарт», за які выступае Аляксандр Глеб.

Дзве трансляцыі будзе паказаныя ў жывым эфіры на канале «Еўраспорт» (13:00, 14:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?