Больш за 9 тысяч ваеннаслужачых, прызваных ва Узброеныя сілы на тэрміновую вайсковую службу ў рэзерве ў ліпені 2009 года, прымуць прысягу.

Урачыстыя цырымоніі адбудуцца ў злучэннях і вайсковых часцях 8 жніўня. Пра гэта паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны Беларусі.

Усяго ў ходзе летняга прызыву 2009 года ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні накіраваны прыкладна 10 тысяч прызыўнікоў, яшчэ амаль 2 тысячы будуць праходзіць службу ў рэзерве.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0