Напярэдадні 99-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш актывісты дэмакратычных рухаў усклалі кветкі да яе магілы. Пра гэта паведаміў Вячаслаў Сіўчык.
Паводле яго слоў, у Зэльву, дзе пахавана паэтка, прыехалі 20 чалавек з Менску і Мастоў.
Геніюш была дзяячкай нацыянальнага руху, пэўны час выконвала абавязкі сакратаркі Рады БНР. Народжаная пад Ваўкавыскам, яна доўгі час жыла ў Празе. Саветы арыштавалі яе ў 1948-м. Да самай смерці яна не прыняла грамадзянства СССР. Нібы ў помсту, саветчыкі дагэтуль яе не рэабілітавалі. У другой палове 90-х яе творы зноў выкінулі з школьнага курсу беларускай літаратуры.
Створаны аргкамітэт па святкаванні яе сотай гадавіны. Ён паставіў сабе ў якасці галоўнай задачы дабіцца рэабілітацыі паэткі.
0
0
0
0
0
0