Брэсцкае «Дынама», «Віцебск» і «Смаргонь» у 1/16 фіналу прайгралі клубам першай лігі (Д2). Магілёўскае «Дняпро» здолела перамагчы каманду другой лігі (Д3) толькі ў дадатковы час.

Вынікі матчаў, якія прайшлі 7 і 8 жніўня: «Маладзечна» (Д3) — «Нёман» (Гродна) — 2:3; «Баранавічы» (Д2) — БАТЭ (Барысаў) — 0:4; «Белкард» (Гродна) (Д2) — «Тарпеда» (Жодзіна) — 0:1; «Рудзенск» (Д3) — «Мінск» — 1:3; «Ведрыч» (Рэчыца) (Д2) — «Граніт» (Мікашэвічы) — 2:5; «Слуцкцукар» (Слуцк) (Д3) — МТЗ-РІПА (Мінск) — 1:2; «Жлобін» (Д3) — «Нафтан» (Наваполацк) — 0:2; «Зорка-БДУ» (Мінск) (Д3) — «Дынама» (Мінск) — 1:7; «Камунальнік» (Слонім) (Д2) — «Гомель» — 0:2; «Гарадзея» (Д3) — «Дняпро» (Магілёў) — 1:2 (у дадатковы час); «Полацк» (Д2) — «Віцебск» — 3:3 (асноўны час — 2:2, пенальці — 3:2); «Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Брэст) — 1:0; «ДБК-Гомель» (Д2) — «Смаргонь» — 2:0; «Спартак» (Шклоў) (Д2) — «Верас» (Нясвіж) (Д2) — 1:2 (у дадатковы час); «Славія» (Мазыр) (Д2) — «Хваля» (Пінск) (Д2) — 2:0.

9 жніўня згулял і«Нёман» (Масты) (Д3) — «Шахцёр» (Салігорск) - 0:5.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0