Ва ўмовах аўтарытарызму і прарасійскай арыентацыі інвестары прыходзяць пераважна ў усходу. Доля Расіі ў агульным аб’ёме сродкаў, што надышлі ў беларускую эканоміку ў першым паўгоддзі, павялічылася ў два разы – з 33% до 66%.

Па прамых інвестыцыях дынаміка яшчэ больш уражвае – прырост з 16% да 86%, паведамляе «Ежедневник».

Усяго па статыстыцы аб’ём інвестыцыяў, што паступілі ў Беларусь за студзень‑чэрвень 2009 году, склаў 4,23 млрд даляраў, у тым ліку прамых – 2,48 млрд даляраў.

Амаль 45% з агульнага аб’ёму прыцягненых рэсурсаў прыпалі на прадпрыемствы Мінэнерга – 1,9 млрд долараў. Па прамых інвестыцыях доля энергетычнага сектар яшчэ большая: каля 70%, альбо ў грашовым выяўленні 1,72 млрд долараў. Лідэрства Мінэнэрга цалкам тлумачальная: у лютым гэтага году «Газпром» заплаціў за чарговыя 12,5% акцыяў «Белтрансгазу».

Другое месца па аб’ёмах атрыманых сродкаў заняў у 1‑м паўгоддзі канцэрн «Белнафтахім», прадпрыемствы якога прыцягнулі 837,28 млн долараў. Абсалютна ўсе гэтыя рэсурсы – крэдыты, якія прыцягваліся ў асноўным на забеспячэнне экспартна‑імпартных аперацыяў у нафтавай галіне.

Адзначым добры паказнік прыватнага сектару. Юрыдычныя асобы без ведамаснай падначаленасці здолелі ва ўмовах крызісу прыцягнуць 1,37 млрд долараў, з якіх амаль палова (719,62 млн долараў) прыпала на прамыя інвестыцыйныя ўкладанні.

Расія, а канкрэтней – «Газпром» і нафтавыя кампаніі, сталі асноўнымі крыніцамі рэсурсаў для беларускай эканомікі. На долю расіян прышлося 66,7% усіх сродкаў, што паступілі (2,86 млрд долараў), а прамых інвестыцыяў — аж 86,6% (2,14 млрд долараў).

Проці аналагічнага перыяду мінулага году агульны аб’ём расійскіх інвестыцыяў павялічыўся ў 2,6 разы, а прамыя ўкладанні – у 10,1 разы.
Расія прыкметна абыходзіць па аб’ёмах укладзеных сродкаў у Беларусь іншыя краіны‑інвестары, большасць з якіх, наадварот, істотна зменшылі інвеставанне.

З першай дзесяткі галоўных краін‑інвестараў у беларускую эканоміку прырост укладанняў у параўнанні з 1‑м паўгоддзем мінулага году забяспечылі акрамя Расіі толькі Аўстрыя і Нідэрланды. Аб’ём інвестыцыйных рэсурсах з Чэхіі захаваўся на мінулагоднім узроўні. Найбольш істотнае змяншэнне плыняў назіралася з Швейцарыі, Латвіі і Вялікабрытаніі.

З першай дзесяткі краінаў, якія сталі галоўнымі крыніцамі прамых інвестыцыяў у 1‑м паўгоддзі (Расія, Швейцарыя, Кіпр, Германія, Вялікабрытанія, ЗША, Літва, Латвія, Ліван і Эстонія), акрамя расіян аб’ёмы ўкладанняў павялічылі толькі літоўцы. Самае значнае скарачэнне аб’ёмаў прамых інвестыцыяў — з Эстоніі, Швейцарыі (больш чым у 4 разы), а таксама з Кіпру і Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?