Лідэр руху «За Свабоду» запрасіў Ежы Бузка на Беларускі Еўрапейскі форум, што адбудзецца ўвосень.

У суботу 8 жніўня ў мястэчку Нідзіца адбылася сустрэча паміж лідэрам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам і старшынёю Еўрапарламенту Ежы Бузкам.

Палітыкі абмеркавалі эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пытанні правоў чалавека, палітычных вязняў, стан СМІ і грамадзянскай супольнасці, праблемы рэгістрацыі палітычных партыяў і НДА, а таксама перспектывы супрацоўніцтва беларускіх праеўрапейскіх сілаў з Еўрапарламентам.

Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра мэты, задачы і падрыхтоўку да Беларускага Еўрапейскага Форуму. Ён таксама запрасіў Бузка на Форум у якасці ганаровага замежнага госця.

Сёння лідэр Руху «За Свабоду» правядзе шэраг працоўных сустрэчаў у Варшаве.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0