У Жабінкаўскім раёне ў выніку падзення кола трактара загінула пяцігадовае дзіця.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Жабінкаўскага раёна, трагедыя адбылася 8 жніўня прыблізна ў 17.00 у двары прыватнага дома ў вёсцы Старое Сяло.

Гаспадар збіраўся напампаваць запасное кола свайго «Беларуса» (вышыня кола — больш за 1,5 метра) і прыхіліў яго да трактара. Кола ўпала на дзіця, якое гуляла побач, і прыціснула яго. Хлопчык памёр на месцы. Цела дзіцяці знайшлі сваякі.

Прычыну смерці выявіць судова‑медыцынская экспертыза. Праверку праводзіць пракуратура Жабінкаўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?