У верасні Беларусь наведае міністр замежных спраў Індыі Шры С.М. Крышна.

Як паведаміў пасол Індыі ў Беларусі Рамеш Чандра 11 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, плануецца сустрэча Крышны з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым і іншымі беларускімі чыноўнікамі.

«У ходзе візіту будуць абмяркоўвацца пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларуссю, — сказаў пасол. — Існуе магчымасць падпісання шэрагу дакументаў, у тым ліку пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы спорту і дагавора аб індыйскім навучальным цэнтры на базе парка высокіх тэхналогій».

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0