Турыстка з Расіі была затрыманая ў парыжскім музеі Луўр, пасля таго, як шпурнула у карціну «Мона Ліза» пусты кубак. Пра гэта сёння паведаміла газета «Ла Парызьен». У газеце дадаецца, што карціне «не прычынена ніякай шкоды». Шчасце, што праца Леанарда Да Вінчы знаходзіцца ў герметычнай куленепрабіўнай скрыні.

Пасля блюзнерскага ўчынку ахоўнікі музею перадалі шкодніцу ў рукі парыжскае паліцыі. Як паведамляецца, цяпер французкія псіхіятры правяраюць жанчыну: ці не мае яна так званы «сіндром Стэндаля», псіхічны разлад, на які пакутуюць цалкам здаровыя людзі, калі ў стане імгненнага замарачэння спрабуюць пашкодзіць творы мастацтва.

Расійка не першая, хто атакуе вядомую карціну. У 1956 годзе мясцовы вандал выліў на карціну кіслату, а праз колькі месяцаў у Джаконду венесуэлец шпурнуў камень і пашкодзіў месца, дзе ў намаляванай жанчыны знаходзіцца левая рука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?