Мінулай ноччу неспакой мінчан выклікалі інтэнсіўныя палёты над горадам некалькіх самалётаў, што дастаткова незвычайна для сталіцы.

Як паведамілі БелаПАН у Галоўным штабе ВПС і войскаў СПА Беларусі, актыўны паветраны рух над Мінскам ваенна‑транспартных Іл‑76 і Ан‑26 быў выкліканы правядзеннем планавых начных трэніровачных палётаў самалётаў 50‑й змяшанай авіяцыйнай базы, што дыслакуецца ў Мачулішчах (Мінскі раён).

Праўда, карэктывы ў гэтыя палёты ўнесла надвор’е, з‑за якога былі зменены напрамкі ўзлёту і пасадкі паветраных суднаў. Звычайна палёты арганізуюцца ў баку ад сталіцы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0