Даганяючы Кака, фота з сайта postimees.ee

Даганяючы Кака, фота з сайта postimees.ee

Эстонскія СМІ ўжо назвалі матч, што прайшоў 12 жніўня, матчам стагоддзя.

12 жніўня прайшло некалькі таварыскіх гульняў паміж футбольнымі зборнымі свету. Так, супернікі беларусаў па адборачнай групе зборная Англіі зганяла жывенькую нічыю з Галандыяй – 2:2. На галы Дзірка Кюйта і Рафаэля ван дэр Ваарта бела-чырвоныя адказалі двума галамі Джэрмэйна Дэфо.

Украінцы, з якімі нам гуляць 9 верасня, аказаліся бітыя ў Кіеве зборнай Турцыі – 0:3 (Тунджай Санлі, Сервет Чэцін, Хаміт Алтынтоп).

Зборная Расіі прайграла таварыскую гульню Аргенціне – 2:3, Польшча перамагла Грэцыю 2:0, Балгарыя - Латвію - 1:0, а Літва выйграла ў гасцях у Люксембурга - 0:1.

А вось у Талін завітаў пяціразовы чэмпіён свету - зборная Бразіліі, ды яшчэ ў моцным складзе.

Матч быў прымеркаваны да 100-годдзя эстонскага футболу.

Эстонцы мужна біліся, але ўсё ж прапусцілі мяч на 41-й хвіліне. Вызначыўся Фабіяну.

Склад Бразіліі: Ж.Сезар, Майкон (Д.Алвеш, 58), Лусіё, Луізао, Ф.Мелу, Рамірэс, Клеберсан, Ж.Сілва, Кака (Ж.Баптыста, 58), Рабіньё, Л.Фабіяну (Нілмар, 72).

У другім тайме некалькі разоў сур’ёзна непакоілі абарону пентакампіёнваў, адзначаюць эстонскія СМІ.

Болей пра гэты матч

Нагадаем, што ўчора зборная Беларусі прайграла ў Мінску адборачны матч да чэмпіянату свету зборнай Харватыі з лікам 1:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?