Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю тэлепраграме «Формула ўлады»,
паведамілі БЕЛТА ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
«Формула ўдады» — сумесны праект расійскага інфармацыйнага агенцтва ІТАР‑ТАСС і тэлеканала «Расія».

Перадача выходзіць у эфір з 2000 года. За гэты час было знята больш як 150 праграм, сярод якіх тэлепартрэты прэзідэнтаў ЗША Джорджа Буша і Барака Абамы, федэральных канцлераў Германіі Герхарда Шродэра і Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Жака Шырака, караля Швецыі Карла XVI Густава, караля Іспаніі Хуана Карласа, каралевы Даніі Маргрэтэ II, прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіо Берлусконі, амаль усіх кіраўнікоў краін СНД і іншых лідэраў дзяржаў. Інтэрв’ю герояў тэлепраграмы ў тэкставым варыянце, як правіла, публікуюцца ў «Российской газете» і газеце «Известия», а таксама ў часопісах «Огонек» і «Эхо планеты».

Пастаянны аўтар і вядучы праграмы «Формула ўлады» — першы намеснік генеральнага дырэктара ІТАР‑ТАСС Міхаіл Гусман.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0