Кіраўнік працоўнай групы па вылучэнні адзінага кандыдата ад АДС Леў Марголін заявіў, што вясной 2010 году плануецца правядзенне «праймерыз» ва ўсіх рэгіёнах краіны, па выніках якіх і будзе вылучаны адзіны кандыдат ад АДС.Паводле спадара Марголіна, удзел у гэтай кампаніі цягам месяцу можа ўзяць да ста тысяч чалавек.
Аналітык Віталь Сіліцкі лічыць, што правядзенне падобнай кампаніі ў такім аб’ёме малаверагодным: «АДС папросту не валодаюць інфраструктурай для гэтага».
Іншай важнай праблемай, на думку аналітыка, з’яўляецца «адсутнасць механізму верыфікацыі вынікаў.
Неабходная рэгістрацыя выбаршчыкаў, стварэнне выбарчых камісій, якія б забяспечылі аб’ектыўнасць у падліку галасоў.Сумнеўным выглядае і магчымасць паразумення паміж членамі АДС пад час правядзення праймерыз».
Віталь Сіліцкі адзначыў таксама, што «правядзенне падобнай кампаніі магло б мець поспех у выпадку наяўнасці аднаго моцнага лідэра. Тады б такая кампанія магла б стаць паспяховай піяр‑акцыяй і прыцягнула б увагу грамадскасці. У сітуацыі, калі такі лідэр адсутнічае, правядзенне «праймерыз» не мае вялікага значэння».
0
0
0
0
0
0