Палітычная эліта Расіі абсалютна не ведае таго, што адбываецца ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлепраграме «Формула ўлады»

— сумеснаму праекту расійскага інфармацыйнага агенцтва ІТАР‑ТАСС і тэлеканала «Расія».

«Палітычная эліта Расіі абсалютна не ведае, што адбываецца ў Беларусі. Вось яны прачытаюць у гадкіх газетах, дзе заказных артыкулаў хапае, дзе многія ненавідзяць Беларусь, і гавораць, што Беларусь пайшла на Захад, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Дык вы ж разбярыцеся па афіцыйных каналах, вы ў мяне спытайце, куды мы пайшлі: на Захад, на Усход… Яны не ведаюць, што адбываецца тут».

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь па‑ранейшаму застаецца надзейным саюзнікам Расіі.

«Помніце, што адзіны надзейны саюзнік у вас застаўся — гэта Беларусь, стратэгічны саюзнік на стратэгічным напрамку. Так было заўсёды», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што не разумее насцярожанасці ў Расіі наконт таго, што Беларусь апошнім часам выбудоўвае адносіны з Еўропай. «Чаму кіраўніцтва Расіі так страшна ўспрымае, што мы пачалі размову з Еўропай? — спытаў Прэзідэнт, дадаўшы, што з Еўрасаюзам сёння тавараабарот практычна такі ж, як і з Расійскай Федэрацыяй. «Мы 45 працэнтаў гандлюем з Еўропай — мільярды долараў. Я павінен гэта палітычна забяспечваць? Мы ж адмахнуцца ад гэтага не можам, — адзначыў беларускі лідэр. — Таму я забяспечваю ў знешняй палітыцы, дыпламатычна, свае эканамічныя інтарэсы».

Тацяна Паляжай, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0