Літоўскія памежнікі затрымалі беларускага грамадзяніна ў ноч на сераду за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы ля вёскі Гаспарышкяй.
Як высветлілі супрацоўнікі службы памежнай аховы, 29‑ці гадовы беларус незаконна трапіў на тэрыторыю Літвы. Пры аглядзе асабістых рэчаў мужчыны ў кардонным пакунку з пральным парашком быў знойдзены пакет з двума кілаграмамі амфетаміну.
Як паведамляюць літоўскія газеты, затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары. Супраць яго праводзіцца папярэдняе расследаванне паводле факту незаконнага перасячэння мяжы, спробы дастаўкі кантрабанды і незаконнага перавозу наркатычных рэчываў.
0
0
0
0
0
0