Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 15 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—14°C, днём плюс 17—23°C.

У суботу ў Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер заходні 4—9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 18—20°C.

16 жніўня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Па поўначы месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°C, днём плюс 19—24°C, па паўднёвым захадзе да плюс 28°C.

17 жніўня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём плюс 19—25°C, па паўднёвым усходзе да плюс 28°C.

16 жніўня ў Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°C, днём плюс 22—24°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?