Пра гэта 14 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі дзяржтэхагляду УП «Белтэхагляд» Аляксандр Сапроненка.

Разам з тым ён адзначыў, што ў першым паўгоддзі ніводная з абласцей не дапусціла зніжэння колькасці правераных транспартных сродкаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Усяго за шэсць месяцаў 2009 года было праведзена амаль 1 млн. праверак тэхнічнага стану транспартных сродкаў і выдадзена больш за 747 тыс. дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.

Сапроненка паведаміў, што зараз дзяржаўны тэхагляд транспартных сродкаў у Беларусі праводзяць 204 дыягнастычныя станцыі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0