7‑мільярдны жыхар планеты народзіцца 18 кастрычніка 2012 году у 00:36 па Грынвічу. Такім чынам, паводле прагнозаў спецыялістаў пераадоленне 7‑мі мільярднай мяжы адбудзецца раней, чым яны планавалі яшчэ 5‑7 год таму.

У апублікаванай у чацвер справаздачы Бюро статыстыкі ЗША даюцца звесткі, згодна з якімі да 97% прыросту насельніцтва планеты ў бліжэйшыя 40 год будзе прыходзіцца на краіны Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейну. 90 % маладых людзей ва ўзросце да 16 гадоў жыве зараз у краінах, што развіваюцца, 80% падлеткаў —у Афрыцы і Азіі, зазначыў Карл Хауб, адзін з саўтараў справаздачы.

Сітуацыю не выправіць нават калі заканадаўча ўвесці рэгуляцыю нараджальнасці (як у Кітаі), насельніцтва ўсё адно будзе расці за кошт краінаў Трэцяга свету. Павелічэнне насельніцтва з 6 да 7 мільярдаў заняла 12 год, столькі ж год спатрэбілася на павелічэнне з 5 да 6 мільярдаў. Абедзве падзеі па хуткасці не маюць аналагаў ў гісторыі чалавецтва, кажа другі суаўтар Біл Батс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?