Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў першым паўгоддзі 2009 года склала 957,2 тыс. рублёў і ўзрасла ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 17%, паведамляе Белстат.
У чэрвені яна была на ўзроўні 1.014,8 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з маем на 3,6%, або на 35,6 тыс. рублёў.

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў чэрвені 2009 года склала 820,7 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з маем на 4,7%.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў чэрвені 2009 года склала 1.080,6 тыс. рублёў, што на 6,5% вышэй за сярэднекраінны ўзровень аплаты працы.

Найбольш высокі ўзровень аплаты працы склаўся на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай прамысловасці — 2.091,4 тыс. рублёў, чорнай металургіі — 1.495,3 тыс., хімічнай прамысловасці — 1.458,2 тыс. рублёў.

На прадпрыемствах швейнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 623,8 тыс. рублёў, тэкстыльнай — 706,6 тыс., гарбарнай, футравай, абутковай — 798,2 тыс., дрэваапрацоўчай — 799,5 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?