Рэдкі выпадак пасля спрашчэння памежных працэдураў: Памежнікі не даюць рады патоку курортнікаў.
Чарга прыкладна з 200 легкавых аўтамабіляў, пераважна з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, утварылася 16 жніўня ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска‑ўкраінскай мяжы. Нягледзячы на тое, што пагранічнікамі задзейнічаны ўсе магчымыя рэзервы, чарга скарачаецца вельмі павольна.
Як паведаміў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, у сувязі з сітуацыяй, што склалася,
памежная служба рэкамендуе грамадзянам, якія жадаюць на аўтатранспарце перасекчы беларуска‑ўкраінскую мяжу, скарыстацца пунктамі пропуску «Новая Рудня», «Весялоўка», «Камарын», «Аляксандраўка».
0
0
0
0
0
0