«Мотальскія прысмакі» арганізавалі Іванаўскі райвыканкам, Мотальскі сельвыканкам, Беларускае грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы», Брэсцкая абласная грамадская рада па аграэкатурызме.

У праграме фестывалю — конкурс мотальскіх гаспадынь, у якім удзельнічаюць восем чалавек. Жанчыны дэманструюць прыгатаваныя імі стравы старадаўняй беларускай нацыянальнай кухні. Арганізавана дэгустацыя страў «Бабуліна кухня», на якую каля 10 гаспадынь з шасці найбліжэйшых вёсак раёна прывезлі стравы, рэцэпты якіх не знойдзеш ні ў адной кнізе па кулінарыі.

На фестывалі таксама пройдзе конкурс вясельных караваяў, музычныя выступы, выставы‑продажы кулінарных вырабаў, работ народных майстроў рэгіёна. Пераможцы і прызёры конкурсаў будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

У рамках фестывалю адбудзецца пасяджэнне круглага стала «Кулінарныя традыцыі беларускага Палесся», прэзентацыя кнігі «Народная кухня маталянаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?