4‑6 верасня ў сядзібе «Вішнёвы сад» пад Бабруйскам пройдзе музычна‑паэтычны фестываль «Культурная эвалюцыя».

Штодзённа пад адкрытым небам будуць праводзіцца канцэрты аўтарскай песні. Лаўрэаты фестывалю дадуць гала‑канцэрт, па выніках якога плануецца запісаць дыск. Спявак Зміцер Вайцюшкевіч разам з бардам Алесем Камоцкім правядзе майстр‑клас для аўтараў‑выканаўцаў і паэтаў, хто піша па‑беларуску. Асобныя майстр‑класы пройдуць для рускамоўных выканаўцаў, паэтаў, кампазітараў. Спецыяльна для дзяцей з адмысловай праграмай выступяць Сяргей Нікіцін, Барыс і Галіна Вайханскія, Валянцін Каваліў.

Запланаваны паказ спектакля «Камедыя». Таксама пройдуць спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, у кулінарныі, спартовыя мерапрыемствы. На тэрыторыі сядзібы госці закладуць вішнёвы сад.

Удзел у фестывалі прымуць літаратурны і тэатральны крытык Леў Анінскі, выканаўцы аўтарскай песні Алена Казанцава, Вадзім Гефтар, культуролаг Юлія Чарняўская, паэт Міхаіл Валодзін.

Мэта «Культурнай эвалюцыі» — аб’яднаць раз’яднаныя і рознамоўныя плыні ў культуры беларускай аўтарскай песні і паэзіі.

Арганізатары плануюць прыняць каля 5 тысяч гасцей. Фестываль будзе праводзіцца ў форме намётавага мястэчка побач з Бярэзінай.

Да фестывалю будзе арганізавана дастаўка гасцей з Мінска, Бабруйска, Асіповічаў. Забраніраваць білеты і месца ў намётавым мястэчку можна па тэл. + 375 17 — 265 70 02.

***

5 верасня на Крапівенскім полі пройдзе штогадовы фестываль аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва».

Фэст праходзіць на беразе Дняпра на гістарычным месцы. На гэтым полі 8 верасня 1514 года войскі ВКЛ на чале з князем Канстанцінам Астрожскім разграмілі амаль утрая большыя войскі Масковіі.

Сяргей Макарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0