У нядзелю ў Адэсе быў шпіталізаваны грамадзянін Беларусі. З траўмамі шыі і галавы яго даставілі ў гарадскую клінічную бальніцу №1.

22‑гадовы беларус у нецвярозым стане скокнуў з пірса ў мора на пляжы «Аркадзія». Ад атрыманых траўмаў ён страціў прытомнасць. Калі б не своечасовая дапамога выратавальнікаў, то купанне магло скончыцца куды больш трагічна.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0