Сёньня, 25 ліпеня, лідэр беларускіх Дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч сьвяткуе дзень народзінаў. Яму споўнілася 59.

Першай Аляксандра Ўладзімеравіча павіншавала жонка – падрыхтавала мужу сьвяточны сьняданак пры сьвечках. «Гэтак ціха ўсё прыгатавала, пакуль я спаў, урыгожыла пакой балёнікамі», – зь цеплынёй у голасе кажа сп. Аляксандар. Адзначаць народзіны Мілінкевіч будзе тройчы: сёньня ў Менску ў вузкім коле блізкіх людзей, у выходныя на Гарадзеншчыне, а ў панядзелак ён з жонкай адправіцца ў Варшаву, каб адсьвяткаваць разам з сынамі, якія там вучацца.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?