(Ехэзкель)
    Ну давай, давай кажы і пра гэтае заадно.
    Вось стварэньне дабра, істотнае на чатыры бакі,
    з чалавечым тварам (у ім — ільвы, арлы і быкі),
    паведамляе: — Таварышы бл*дзі і слабакі,
    пі*да вам цяпер, — дадае яно: ‑
    будзеце есьці сваё лайно.
    А тут весела так, што дзяўчаты самі прыходзяць сюды
    і хіхікаюць, ледзь дакраніся шыі,
    мы абяцаем іх цалаваць і прызнаемся куды —
    па іх сьпінах бегаюць мурашы, і
    хораша, што ні кажы — і лепш не кажы ім,
    што бог замятае свае сьляды.
    Давай, Ехэзкель, сядай з намі побач, ты
    ў гэтым доме можаш есьці і піць удосталь,
    нягледзячы на навіны.. Гэта зусім не панты:
    калі хтось крыкне «Бяжым! Мянты!»,
    я ня зрушу зь месца — я занадта тоўсты;
    я думаю, ён зьдзяйсьняе свой генацыд не ў якасьці помсты,
    але праз боязь. Усё паводле гульні:
    бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй «чысьціні»,
    слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
    мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
    бог is absent today — ні табе разнастайнасьці… ні‑
    чога сьвятога: усё па панятках.
    Прарок адвечна прыходзіць запозна, Хэзі,
    як дэсэрт, які ўжо ў горла ня лезе...
    Я да цябе ня маю прэтэнзій —
    ты пільнуеш, куды падае божы цень,
    мы хаваемся ў тым жа самым куце,
    дзе глухая гадзюка гадуе дзяцей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?