фота-Jupiter

фота-Jupiter

Імя злодзея з новазеландскага горада Крайстчорч магло бы поўным правам трапіць у дапаможнік для злодзеяў, упрыгожыўшы рубрыку: «Так не крадуць!». Паліцыя Новай Зеландыі затрымала жыхара горада ў падазрэнні, што той скраў грошы з магазіннае касы. Як высветлілася, зрабіў ён гэта адразу пасля таго, як пакінуў свае звесткі ў аднаго з прадаўцоў.

Паводле ВВС, сталы пакупнік новазеландскай дыскарні выхапіў грошы з касы лічаныя хвіліны пасля таго, як замовіўшы ў прадаўца альбом «Мур» гурта «Пінк Флойд», пакінуў дзеля гэтай мэты сваё імя і нумар тэлефону.

Дырэктар дыскарні Гары Нэйт паведамляе, што за яго памяццю здараліся і іншыя кродзяжы, але гэта першым разам, што ён бачыць «такога дурнаватага» скрадальніка.

Паводле яго словаў, злодзей не толькі пакінуў свае асабістыя звескі, але і спраўдзіў свой злачынны намер на вачох у двух іншых наведнікаў. «Ну, проста камедыя нейкая!», — здзіўляецца дырэктар.

Мала таго: калі б злодзей парупіўся ўзняць вочы ўгору, то ўбачыў бы сябе ў чатырох розных ракурсах на вялікім экране, што трансляваў відэашэраг з усталяваных у розных кутах крамы відэакамераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?