Памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў заклікаў да больш танных грошай і раскрытыкаваў падатковую палітыку ўраду.

Ён апублікаваў у газеце «Беларусь сегодня» артыкул «Час патрабуе асэнсаваных дзеянняў», у якім выказаў свой пункт гледжання на праблемы ў эканамічным развіцці Беларусі.

Пра няправільнасць рэформаў

Мы ўжо не згадваем прадпрыманыя ўрадам сур'ёзныя спробы павялічыць стаўкі ПДВ. Усе практыкі разумеюць пагібельнасць гэтага падатку, неабходна штосьці змяняць. Вось і ў ЗША адмовіліся ад яго.

Увесь свет абмяркоўвае неабходнасць пераходу ад ПДВ да падатку з продажаў, а ў нас некаторыя члены ўраду спрабуюць дзейнічаць з дакладнасцю да наадварот.

А падатак на прыбытак? У дзяржаўным высокарэнтабельным сектары, асабліва ў цяперашніх умовах, справядліва ўспрымаецца як дадатковае спагнанне за іх добры вынік дзейнасці.

Пра неадпаведнасць кіраўніцтва часу

Калі сустракаешся з дырэктарамі, пераконваешся, што ў стылі міністэрстваў і ведамстваў практычна адсутнічае такая форма працы, як аналіз працэсаў, пры якіх эканамічныя рашэнні дзяржавы пераламляюцца ў практычнай дзейнасці. Што ўдала прыжылося, дзе неабходна карэктоўка, а што наогул шкодна? На жаль, гэтага няма.

Пра біржу

Неаднаразова даводзілася адзначаць тую негатыўную ролю, якую сыграла біржа ў развіцці экспарту нашай прадукцыі і забеспячэнні нашых вытворчых прадпрыемстваў сыравінай і матэрыяламі.

Тое, што мы страцілі шматлікія рынкі збыту прадукцыі малочнай, лясной і дрэваапрацоўчай, шыннай прамысловасці і г.д. праз «дурасць» з біржавымі спекулянтамі, а не выбудавалі доўгатэрміновыя кантракты, ужо зразумелі ўсе дырэктары.

Пра крэдыты

Сёння гэта народнагаспадарчая праблема. Існуючая крэдытная палітыка банкаў Беларусі па выдачы кароткатэрміновых крэдытаў тэрмінам на 1—3 месяцы пазбаўляе магчымасці рэалізоўваць перспектыўныя праекты. Пралангацыя пагашэння запазычанасці па паказаных крэдытах на тэрмін больш за адзін—два гады дапамагла б стабілізаваць дзейнасць прадпрыемстваў у перыяд фінансава–эканамічнай нестабільнасці.

Нацыянальны банк павінен яшчэ раз вярнуцца да працэнтавай палітыкі і рэсурсавай базы банкаў. Шматлікія прадпрыемствы не могуць атрымаць крэдыты нават пад 23—25% праз адсутнасць рэсурсаў у банках.

Пра рынкі збыту

Няўжо незразумела, што шматлікія машынабудаўнічыя канвееры спыніліся. Для рэалізацыі гэтай прадукцыі застаецца толькі другасны рынак (запасных частак, шын і вузлоў).

Трэба перагледзець пытанні аптовых зніжак і нацэнак гандлёвым арганізацыям, умовы камісій. Бо айчынная прадукцыя пастаўлена на ўнутраным рынку ва ўмовы менш выгадныя за імпартная. Акрамя таго, трэба дапамагчы прадпрыемствам развіваць пастаўкі прадукцыі на аснове дамоў кансігнацыі. Тым самым наблізіць нашу прадукцыю да спажыўца (стварыць свайго роду асартыментны «прылавак» айчыннай прадукцыі для замежнага пакупніка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?