Сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец да канца лета знаходзіцца ў творчым адпачынку на вёсцы Унорыца Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці.

Тут ён працуе над сваёй новай кнігай, а раз‑пораз з задавальненнем ходзіць у грыбы ў найбліжэйшы лес на беразе Дняпра. Падчас апошняга візіту па баравікі ды лісічкі палітыка чакала дзіўная сустрэча.

— Убачыў дзіўную істоту — нешта скача, нібыта гуляе ў шахматы. Аказалася, гэта заяц, які даў сябе злавіць, а яго паводзіны прымусілі мяне занесці жывёліну ў вёску,
— распавёў Павал Севярынец.

— На зайца прыйшло паглядзець паўвёскі. А скакаў ён так дзіўна, бо, аказалася,

гэта цяжарная зайчыха, якая мае хворыя вочкі.

На сямейнай нарадзе вырашылі пакінуць зайчыху на аздараўленне ў вёсцы.

— Улічваючы абставіны сустрэчы, якія нагадалі мне падзеі сусветна вядомай кнігі Льюіса Кэрала, я назваў яе Алісай. Кансультацыі з ветэрынарам адбываюцца праз мабільны тэлефон — яму выслалі здымкі хворых вачэй жывёлы.

Новая кватэра Алісы — іржавая тэлефонная будка, якая стаіць у двары бабулі Севярынца. У Алісы добры апетыт, яна амаль не пужаецца людзей.

— Зайчыха добра корміцца з вясковага гародчыка. Таму, спадзяюся, тут яна набярэ сілы ды падлечыцца. Вось так у мяне з’явіўся свой чароўны трусік, — жартуе Севярынец.

МБ; паводлеbchd.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0