27 лiпеня а 17:30 на стадыёне «Будаўнiк» пройдзе мiтынг «За свабоду! За незалежнасьць!», прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэклярацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце. «Сёньняшнi рэжым прадае незалежнасьць краiны за танны газ. Хаваючыся за гучнымi фразамi аб захаваньнi сувэрэнiтэту ўлада думае толькi пра тое, каб захавацца самой», – так арганiзатары мерапрыемства вызначаюць галоўную думку мiтынгу.

Удзел у мiтынгу возьме Аляксандр Мiлiнкевiч. У гэты дзень ён мае намер таксама наведаць уладальнiкаў маршрутных таксовак, якія трымаюць галадоўку.

У праграме таксама: запiс у сябры дэмакратычных партый i грамадзкiх арганiзацый; раздача сымболікі кампанii "За Свабоду" і песьні ў выкананьнi барда Змiтра Бартосiка.

Паводле «Дзедзіча»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0