Рэканструкцыя музея і дапаможных будынкаў.

Рэканструкцыя музея і дапаможных будынкаў.

 Раней па гэтай вежы пазнавалі Музей прыроды. Зараз яна будзе абазначаць рэстаран.

Раней па гэтай вежы пазнавалі Музей прыроды. Зараз яна будзе абазначаць рэстаран.

 Гістарычная дарога на Гайнаўку. Яе заліюць асфальтам.

Гістарычная дарога на Гайнаўку. Яе заліюць асфальтам.

 На гэтым мэсцы, за сто метраў ад возера Плянта, будзе аўтастаянка.

На гэтым мэсцы, за сто метраў ад возера Плянта, будзе аўтастаянка.

 Дэмантаж старых вальераў…

Дэмантаж старых вальераў…

 … і ўстаноўка новых.

… і ўстаноўка новых.

Летась Рада Еўропы часова прыпыніла Еўрапейскі дыплом Белавежскай пушчы.

Дыплом Рады Еўропы — прэстыжная ўзнагарода для нацыянальных паркаў і запаведнікаў, якой адзначаюцца заслугі ў справе аховы прыроды. Нацыянальны парк «Белавежская пушча» атрымаў яго ў 1997 годзе за папярэднія поспехі ў справе захавання некранутай прыроды Белавежскага рэліктавага лесу.

Умовай для падаўжэння ўзнагароды была распрацоўка Плана ўпраўлення паркам на найбліжэйшыя 10 гадоў і прэзентацыя яго камітэту Рады Еўропы па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. На пачатку гэтага году план нарэшце распрацавалі і ўхвалілі.

Валер Дранчук, публіцыст і актывіст экалагічнага руху, распавёў «НН», як адбываецца рэканструкцыя запаведніка.

«Белавежская пушча апранаецца ў плітку. Прычым вельмі актыўна. Усё магчымае, што можна пакрыць, усё пакрываецца. Арыентацыя на тое, што сюды будуць прыязджаць людзі не для таго, каб хадзіць па мяккіх сцежках і слухаць цішыню, а арыентацыя на рэстаран ды паляванні, — кажа Валер Дранчук— Закон аб нацыянальных парках арыентуе перш‑наперш на дыдактыку, на выхаванне, на асветніцкую дзейнасць. Усё, што я там бачыў, паказвае на тое, што там будзе алмазная бібліятэка нумар два».

У Белавежскай пушчы да гэтай пары некранутая прырода адмежваная ад наведнікаў вальерамі. Цяпер іх абнаўляюць, укопваючы жалезабетонныя слупы.

«Вальеры — гэта ўжо не еўрапейскі шлях развіцця запаведнікаў. — каментуе Валер Дранчук. — Некранутая прырода павінна быць на свабодзе. А ў Белавежскай пушчы не адмаўляюцца да вальераў. Гэта — дзікунства, а не ўзор выхавання».

ВЖ, фота Валера Дранчука

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0