У Вушачу ў маміну хату прыйшла сумная вестка: ня стала магіканіна, пайшоў з жыцьця Янка Брыль.
Заўжды, вяртаючыся ў Вушачу, згадваю, як Караткевіч і Брыль гасьцявалі ў мамінай хаце. Праводзячы іх, мама заўжды казала мне: «Вучыся ў Брыля».
Брыль быў настаўнікам для нас, маладых: вучыў не хістацца на палітычных вятрах, а ўрабляць добра ўдзірванелы палетак роднай літаратуры. Мы жартавалі, што глядзім на сьвет «з-пад Брыля»...
Сьветлая памяць!
0
0
0
0
0
0