Гэта здарылася ў сераду, у 16:23.
Аэробус ляцеў з Масквы ў Рым, але над Віцебскай вобласцю ў яго адбылася разгерметызацыя салона. На борце ззнаходзіліся шэсць членаў экіпажа, якія і прынялі рашэнне пасадзіць самалёт у Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
«У нашай краіне няма спецыялістаў гэтага тыпу самалётаў, таму Alitalia давядзецца прыняць рашэнне: або прыслаць сваіх супрацоўнікаў, каб устараніць праблемы, або даць згоду на выкананне аэробусам палёту з Мінска ў Рым на дазволенай пры разгерметызацыі вышыні (каля 3 тыс.м)», — расказала прэс-сакратар Міністэрства транспарту і камунікацый Алена Саланенка.
Паводле папярэдніх звестак, вылет самалёта ў Італію запланаваны сёння на 15.00.
0
0
0
0
0
0