Буйнамаштабныя вучэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ «Узаемадзеянне‑2009» пераносяцца на нявызначаны тэрмін, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Новости-Казахстан.
Пачатак вучэнняў, якія павінны былі прайсці ў Казахстане, быў запланаваны на 19 жніўня. Галоўная мэта мерапрыемства — прадухіленне сумесных намаганняў, а пры неабходнасці — ліквідацыя ваеннай пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў‑удзельніц АДКБ. Меркавалася, што галоўная стадыя вучэнняў павінна была адбыцца 14 кастрычніка з запрашэннем кіраўнікоў краін сяброў АДКБ.
Нагадаем, што у чэрвені Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісаць пагадненне па стварэнні КСАР праз «малочную вайну». Праз нейкі час адбыўся саміт АДКБ у Кыргызстане, дзе беларускі лідэр зноў не падпісаў пагадненне. Ёсць пытанні да арганізацыі і ва Узбекістана, які выступае супраць размяшчэння расійскай вайсковай базы на поўдні Кыргызстана.
Ці не праз пазіцыю гэтых двух краін і былі адмененыя вучэнні АДКБ?