Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала паставіў пад сумненне грандыёзны праект па стварэнню беларускай аперацыйнай сістэмы:

– Аперацыйных сістэм для персанальных кампутараў сёння ўсяго дзве ў свеце: адна на базе Microsoft, іншая – Apple. Ёсць яшчэ Linux як платформа для стварэння АС.

І я на сёння не бачу перспектыў для стварэння аперацыйнай сістэмы на тэрыторыі не толькі краін СНД, але і ў Еўропе.
Думаю, яна можа з'явіцца там, дзе існуе магутны ўнутраны рынак, які адлучаны ментальна і лінгвістычна. Я, у прынцыпе, чакаю, што такая АС з'явіцца ў Кітаі, дзе жыве 25% насельніцтва Зямлі. Але прыйдзецца канкураваць са звыклымі аперацыйнымі сістэмамі...
Беларуская АС, з майго пункта гледжання, гэта міф.
Яе стварыць можна, узяўшы ў дзяржавы грошы, але яе немагчыма будзе падтрымліваць. Ці дзяржава ўвесь час павінна будзе плаціць-плаціць-плаціць, каб працавалі спецыялісты, якія б яе ўдасканальвалі. А калі яе трэба было б прадаваць, тады ўзнікае пытанне: чым яна была б лепш прапановы ад Microsoft ці Apple?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?