Лiтаральна за некалькi метраў ад сядзiбы жыхаркi вёскi Язна Мёрскага раёна Валянцiны Цiтовай знаходзiцца магутны валун‑следавiк, большая частка якога схавана пад зямлёю.

З‑за пляскатай формы верхняй часткi яго называюць талеркавым i прыпiсваюць легенду, нiбыта на iм некалi снедаў сам Напалеон. Вiдавочна адно, што гэта прышэлец са Скандынавii, з’явiўся падчас апошняга абледзянення. Валянцiна Цiтова (на фотаздымку) лiчыць, што гэты помнiк прыроды аддае чалавеку добрую энергiю.

Звязда, фота Анатоля Клешчука

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0