Там адказалі, сумна паціснуўшы плячыма, што такіх прэпаратаў няма. І невядома, ці будуць. А таксама параілі лекавацца звычайнымі супрацьвіруснымі прэпаратамі, такімі, як «Рэмантадын».
На пытанне, наколькі дзейсным можа быць падобнае лячэнне, фармацэўты адказаць не змаглі і паведамілі, што могуць прапанаваць марлевую павязку. Іх павінна хапіць усім жадаючым.